Вячаслаў Юр’евіч Шуцілін
Вячаслаў Юр’евіч Шуцілін (29 студзеня 1969, Разань, РСФСР) — беларускі эканаміст, рэктар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта з 2019 да 2021 года, доктар эканамічных навук (2018), дацэнт (2007). БіяграфіяНарадзіўся ў Разані, вырас у Мінску[2]. У 1993 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, пасля чаго застаўся працаваць выкладчыкам кафедны гандлю сродкамі вытворчасці[3]. У 2004 годзе прызначаны вучоным сакратаром БДЭУ. З 2008 па 2013 працаваў начальнікам упраўлення падрыхтоўкі кадраў найвышэйшай кваліфікацыі БДЭУ. З 2017 па 2018 года працаваў дэканам факультэта міжнародных эканамічных адносін БДЭУ. У 2018 годзе прызначаны першым прарэктарам БДЭУ, а ў 2019 годзе прызначаны рэктарам БДЭУ. Сям’яЖанаты, мае двух сыноў[2]. Удзел у палітычных рэпрэсіяхУ 2020 годзе, падчас масавых пратэстаў, што пачаліся пасля выбараў Прэзідэнта Беларусі, кіраўніцтва БДЭУ, рэктарам якога ў той час быў Шуцілін, накіравала ў міліцыю спіс удзельнікаў пратэсных акцый з ліку сваіх студэнтаў і папрасіла прыцягнуць іх да адміністрацыйнай адказнасьці[4]. Шуцілін падпісаў вымовы шэрагу студэнтаў БДЭУ[5] і адлічыў некалькіх студэнтаў з універсітэта ў сувязі з іх удзелам у акцыях пратэсту[6]. За выказванне грамадзянскай пазіцыі Шуціліным быў звольнены з пасады дэкан факультэта міжнародных бізнес-камунікацый БДЭУ Міхаіл Мішкевіч[7]. Больш за 150 выкладчыкаў і супрацоўнікаў БДЭУ публічна звярнуліся да Шуціліна, пратэстуючы супраць палітычных рэпрэсій ва ўніверсітэце[8][9]. Узнагароды
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia