Аляксей Уладзіміравіч Ягораў
Аляксей Уладзіміравіч Ягораў (нар. 16 снежня 1969, Новасакольнікі, Пскоўская вобласць, РСФСР) — беларускі юрыст, доктар юрыдычных навук. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання. Рэктар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта з 2021 года. БіяграфіяУ 1990—1995 гадах навучаўся ва Украінскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміі па спецыяльнасці «Правазнаўства», атрымаў кваліфікацыю «Юрыст». У 1995—1997 гадах працаваў у Віцебскім філіяле МІПСА: загадчыкам кафедры прававых дысцыплін, дэканам юрыдычнага факультэта. У 1997—2014 гадах працаваў у Полацкім дзяржаўным універсітэце: старшым выкладчыкам кафедры правазнаўства, в.а. дэкана юрыдычнага факультэта. У 1999 годзе абараніў дысертацыю кандыдата юрыдычных навук. У 2000—2014 гадах дэкан юрыдычнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2014—2020 гадах рэктар Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. 29 ліпеня 2021 года прызначаны рэктарам Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта[4]. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве ПП НС[5]. Ягораў абраны членам-карэспандэнтам Міжнароднай акадэміі параўнальнага права (Парыж), з’яўляецца членам кваліфікацыйнай калегіі Віцебскага абласнога суда , старшынёй савета віцебскага абласнога аддзялення Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў, лаўрэатам юрыдычнай прэміі «Феміда» за падрыхтоўку кадраў і высокія дасягненні ў галіне прававога выхавання. Фігурант Чорнага спісу Еўрасаюза, санкцыйных спісаў шэрагу іншых краін. Навуковая дзейнасцьУ 1999 годзе абараніў дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата юрыдычных навук, у 2001 г. прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Права». Доктарская дысертацыя абаронена ў Маскоўскім дзяржаўным юрыдычным універсітэце імя А. Я. Кутафіна (2019). Па выніках пераатэстацыі пастановай Прэзідыума ВАК Рэспублікі Беларусь ад 8 чэрвеня 2022 года № 11 прысуджана вучоная ступень доктара юрыдычных навук. У 2023 годзе прысвоена вучонае званне прафесара. Аляксей Ягораў — заснавальнік навуковай школы параўнальнага правазнаўства ў Рэспубліцы Беларусь. Эксперт у галіне комплекснага даследавання тэарэтычна-метадалагічных праблем параўнальнага правазнаўства, а таксама пытанняў рэалізацыі замежнага прававога досведу ў розных прававых сістэмах сучаснасці з дапамогай прававой рэцэпцыі. Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі параўнальнага права. Ганаровы доктар Фінансавага ўніверсітэта пры Урадзе Расійскай Федэрацыі. Намеснік старшыні экспертнай рады ВАК Рэспублікі Беларусь па юрыдычнай галіне навукі. Старшыня вучэбна-метадычнага аб’яднання па эканамічнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Член Каардынацыйнай навукова-метадычнай рады вучэбна-метадычных аб’яднанняў у сферы вышэйшай адукацыі. Аляксей Ягораў уваходзіць у склад вучонага савета Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, рэдакцыйных калегій некалькіх беларускіх і замежных навуковых часопісаў (Веснік Санкт-Пецярбургскай юрыдычнай акадэміі, часопіс «Вышэйшая школа», навукова-практычны часопіс «Право.by»). Галоўны рэдактар зборніка «Навуковыя працы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта». Узнагароды
Міжнародныя санкцыі21 чэрвеня 2021 года ўнесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[7]. У сваім рашэнні Савет Еўрапейскага саюза адзначыў, што Ягораў як намеснік старшыні парламенцкай камісіі па заканадаўстве адказвае за прыняцце новай рэдакцыі Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях ад 1 сакавіка 2021 года, якая санкцыянуе адвольныя арышты і накладае павышаную адказнасць за ўдзел у масавых мерапрыемствах, у тым ліку за дэманстрацыю палітычнай сімволікі[8]. Праз гэту заканадаўчую дзейнасць, якая сур’ёзна падрывае дэмакратыю і вяршэнства права ў Беларусі, ён нясе адказнасць за сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека, у тым ліку права на мірныя сходы, а таксама рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі[8]. 6 ліпеня 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[9]. 7 ліпеня ў свой санкцыйны спіс Ягорава ўнесла і Швейцарыя[10]. Навуковыя працы
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia