Сяргей Мікалаевіч Малінін
Сярге́й Мікала́евіч Малі́нін (13 чэрвеня (31 мая) 1907, Мінск — 20 мая 1972) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Дзяржплана БССР (1953—1965), Намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР (1955—1958), доктар эканамічных навук, прафесар. Аўтар навуковых прац па эканоміцы і планаванні народнай гаспадаркі. БіяграфіяНарадзіўся 13 чэрвеня (31 мая) 1907 года ў Мінску. У 1929 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1938 годзе — Маскоўскі планавы інстытут Дзяржплана СССР. У 1928—1936 гадах працаваў навуковым супрацоўнікам і загадчыкам сектарам эканомікі Інстытута арганізацыі і аздараўлення працы Усесаюзнага цэнтральнага савета прафесійных саюзаў. З 1936 года і да пачатка Вялікай Айчыннай вайны — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эканомікі Акадэміі навук БССР і намеснік дырэктара па навуковай частцы. У гады Вялікай Айчыннай вайны — палітрук роты, камісар батальёна, намеснік камандзіра стралковага палка па палітчасці. У 1944—1946 гадах — лектар палітупраўлення Беларускай ваеннай акругі. У 1946—1947 гадах — дырэктар Інстытута эканомікі Акадэміі навук БССР. З 1947 года — на працы ў ЦК КП(б)Б: намеснік начальніка ўпраўлення прапаганды і агітацыі, загадчык аддзела планавых, фінансавых і гандлёвых органаў. У 1953—1965 гадах займаў пасаду Старшыні Дзяржплана БССР. Адначасова ў 1955—1958 гадах — намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР. У 1966—1969 гадах — рэктар Беларускага інстытута народнай гаспадаркі. З 1969 года — загадчык кафедры палітэканоміі БДУ. У 1949—1952 гадах — кандыдат, у 1952—1966 гадах — член ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1958—1966), Вярхоўнага Савета БССР (1951—1959). Памёр 20 мая 1972 года. Пахаваны ў Мінску. Працы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia