Вячаслаў Юр’евіч Яраслаўскі
Вячаслаў Яраслаўскі (нар. 14 мая 1985, Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. Клубная кар’ераПачаў кар’еру ў мінскім «Лакаматыве», потым гуляў у Малдове. Пасля вяртання ў Беларусь гуляў за розныя клубы Вышэйшай і Першай ліг. У студзені 2012 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ», дзе стаў асноўным левым абаронцам. Пасля сезона 2012 быў выстаўлены жодзінскім клубам на трансфер, але ў выніку застаўся ў клубе, страціўшы месца ў асноўным складзе. У жніўні 2013 года перайшоў у мазырскую «Славію»[2], дзе хутка замацаваўся на пазіцыі левага абаронцы, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу. У сакавіку 2014 года падпісаў кантракт з «Віцебскам»[3]. У якасці асноўнага левага абаронцы дапамог віцебскаму клубу па выніках сезона 2014 вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2015 года, пакінуўшы «Віцебск», стаў іграком «Гарадзеі»[4]. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на наступны сезон[5]. У пачатку сезона 2016 звычайна выхадзіў на замену, пазней замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцыі левага абаронцы. Сезон 2017 пачынаў у аснове, аднак пазней страціў месца ў складзе, заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гарадзею»[6]. У пачатку 2018 года праходзіў прагляд у мінскім «Промні», але пазней далучыўся да «Ліды»[7]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе, аднак у маі атрымаў траўму і болей на полі не з’яўляўся. У кастрычніку 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў лідскі клуб[8]. Міжнародная кар’ераГуляў за моладзевую зборную Беларусі. Трэнерская кар’ераПасля зыходу з «Ліды» завяршыў кар’еру і стаў працаваць дзіцячым трэнерам. У пачатку 2020 года ўзначаліў дубль «Смалявічаў», а ў ліпені стаў памочнікам галоўнага трэнера ў асноўнай камандзе. Працаваў у клубе да канца 2020 года. Дасягненні
Грамадзянская пазіцыяПасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[9]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia