Відзы Лаўчынскія
Ві́дзы Лаўчы́нскія[1] (трансліт.: Vidzy Laŭčynskija, руск.: Видзы Ловчинские) — вёска ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Відзаўскага сельсавета. Ляжаць каля возера Дворнае, якое ўваходзіць у групу невялікіх азёр, за 44 км ад Браслава, за 34 км ад чыгуначнай станцыі Гадуцішкі (Літва). ІнфраструктураУ вёсцы васьмігадовая школа, бібліятэка, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт. Гісторыя![]() Упершыню ўпамінаюцца ў 1586 годзе пад назвай Ловішча як уладанне Нарушэвічаў. З 1775 года належалі Ваўжэцкім, якія збудавалі тут сядзібна-паркавы ансамбль. Дзякуючы наяўнасці крыніц тэрапэўтычных водаў, у вёсцы дзейнічаў курорт. У 1816 годзе ў Відзах Лаўчынскіх памёр Тамаш Ваўжэцкі. У 1823 годзе тут прабываў вялікі князь Міхал, маёнтак наведаў таксама Адам Міцкевіч. Насельніцтва
Славутасці
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia