Тамаш Ваўжэцкі
Тамаш Ваўжэцкі (польск.: Tomasz Antoni Wawrzecki; 7 сакавіка 1753, маёнтак Мейшты Браслаўскага павета Віленскага ваяводства, цяпер Ігналінскі раён Літвы — 5 жніўня 1816, Відзы Лаўчынскія Браслаўскага павета), адзін з кіраўнікоў паўстання 1794. БіяграфіяВучыўся ў езуіцкай школе ў Відзах. Пасля шлюбу жыў у маёнтку жонкі Кавалёва на Ковеншчыне. Дэпутат ад шляхты Браслаўскага пав. на Чатырохгадовым сейме Рэчы Паспалітай 1788—1792, дзе выступаў 169 разоў з палымянымі прамовамі, настойваючы на прыняцці Канстытуцыі. У пачатку паўстання 1794 дзейнічаў у чыне генерала ў Браслаўскім пав., потым — у Курляндыі. Вызначыўся ў штурме Лібавы і ў бітве пад Брэстам. Пасля паланення Т. Касцюшкі сам узначаліў паўстанне. Узяты ў палон, быў перавезены ў Пецярбург, дзе два гады знаходзіўся ў зняволенні. Пасля ўступлення на трон Паўла I вызвалены з турмы, вярнуўся на Радзіму. З цягам часу змяніў сваю палітычную арыентацыю на прарасійскую. У час вайны 1812 знаходзіўся ў Пецярбургу. Займаў у Царстве Польскім пасады сенатара, ваяводы і міністра юстыцыі. Сям’яУ шлюбе з Юзэфай з Пацаў, дачкой пісара вялікага літоўскага Антонія Міхала Паца. ПамяцьПамяць пра Тамаша Ваўжэцкага ўшанавана ў Браслаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі. У Відзах знаходзіцца магіла.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia