Сядзібна-паркавы ансамбль Ваўжэцкіх (Відзы Лаўчынскія)
Сядзібна-паркавы ансамбль Ваўжэцкіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры класіцызму ў вёсцы Відзы Лаўчынскія Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Гісторыя![]() Ансамбль склаўся ў канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзяў на беразе возера Дворнае. Належала Ваўжэцкім (1775—1804 гг.), Мінейкам (1804—1930-я гады). У пасляваены час сядзібны дом займала школа. АрхітэктураСядзіба — характэрны прыклад мясцовай інтэрпрэтацыі архітэктуры класіцызму. Кампазіцыйны цэнтр сядзібы — сядзібны дом з парадным прамавугольным партэрам перад ім. З усходняга боку да партэра прымыкае гаспадарчы двор, абнесены агароджай з брамай. Побач з домам з заходняга боку захаваўся пейзажны парк. Сядзібны домАднапавярховы драўляны сядзібны дом пастаўлены на мураваны цокальны паверх і накрыты вальмавым дахам[1]. Цэнтральная частка з мансардай вылучаная на галоўным атынкаваным фасадзе чатырохкалонным драўляным порцікам з трохвугольным франтонам, на дваровым фасадзе — мураванай арачнай галерэяй, раскрапаванай падвойнымі пілястрамі і завершанай атыкам[1]. Гэта рэнесансная галерэя была пабудавана ў 1900 годзе па праекце вядомага архітэктара Тадэвуша Раствароўскага[2]. Прамавугольныя вокны аздобленыя ліштвамі. Дваровы фасад, арыентаваны ў бок возера, мае моцна выступаючы рызаліт з галерэяй, на якую можна трапіць па прыступках, што вядуць з абодвух бакоў[1]. Планіроўка сіметрычная і мае камбінаваную анфіладна-калідорную сувязь памяшканняў. У цэнтры дома размешчаная прамавугольная зала з выхадам на галерэю. Дэкаратыўнае аздабленне інтэр’ера не захавалася. Частка жылых пакояў знаходзілася ў мансардавым паверсе. Службы размяшчаліся ў сутарэннях будынка. Парк![]() Парк плошчай 5 га, у заходняй частцы якога знаходзіцца шмат дрэў хвойных парод — елка, лістоўніца. На паўночнай ускраіне пасаджаны дэкаратыўныя групы дрэў, у курціны ўключаныя дугласія шызая, елка звычайная, таполя белая, хвоя веймутава і ліпа. Сярод рэдкіх відаў — клён вастралісты Шведлера, дуб чырвоны, дуб скальны, елка калючая блакітная, конскі каштан звычайны, клён прырэчны і іншыя. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia