Візіт Джо Байдэна ва Украіну (2023)![]() 20 лютага 2023 года Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн наведаў Кіеў, сталіцу Украіны. Перадгісторыя24 лютага 2022 года Расія ўварвалася ва Украіну. З пачаткам баявых дзеянняў Злучаныя Штаты Амерыкі сталі адным з ключавых саюзнікаў Украіны, аказаўшы дапамогу больш чым на 51 мільярд долараў[1]. Адміністрацыя Джо Байдэна ў гэты час старалася пазбягаць тэмы магчымага наведвання ім Украіны[2], пры тым сам амерыканскі лідар у красавіку 2022 года казаў, што не выключае візіту[3]. 21 снежня 2022 года Уладзімір Зяленскі па запрашэнні Джо Байдэна прыязджаў у сталіцу ЗША, упершыню пакінуўшы Украіну з 24 лютага. Чыноўнікі Белага дома заявілі, што Джо Байдэн даў дабро на сваю паездку 17 лютага 2023 года. Хоць у той дзень Белы дом паведаміў журналістам, што выключае магчымасць візіту Прэзідэнта ЗША ва Украіну ў найбліжэйшы час[4][5]. Папярэдні візіт кіраўніка ЗША ва Украіну адбыўся ў 2008 годзе (тады сустрэліся Джордж Уокер Буш і Віктар Юшчанка)[6]. Ход візітуЗгодна The New York Times, 19 лютага Джо Байдэн пакінуў авіябазу Эндрус пад Вашынгтонам у 4:15 паводле паўночнаамерыканскага ўсходняга часу[7]. З ім былі некалькі рэпарцёраў, якія абяцалі захоўваць таямніцу візіту, і некалькі чыноўнікаў. Амерыканская дэлегацыя прызямлілася ў Польшчы, а потым села ў цягнік, праехаўшы амаль 10 гадзін да Кіева[8]. Падчас візіту Джо Байдэн сустрэўся з Прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і першай лэдзі Аленай Зяленскай.[9] Сустрэча двух лідараў доўжылася больш за пяць гадзін[10]. Палітыкі ўсклалі вянкі, ушанаваўшы памяць загінулых на Еўрамайдане, у гадавіну падзей 20 лютага 2014 года. Байдэн абвясціў аб дадатковым пакеце ваеннай дапамогі Украіне на суму 500 мільёнаў долараў ЗША, уключаючы боепрыпасы для HIMARS.[9][11][12] Звяртаючыся да журналістаў разам з Байдэнам, Зяленскі назваў паездку «самым важным візітам за ўсю гісторыю амерыкана-ўкраінскіх адносін». Ён высока ацаніў пастаўку ЗША танкаў M1 Abrams[13]. ВынікіДжо Байдэн здзейсніў першы візіт ва Украіну з пачатку прэзідэнцтва. Упершыню ў сучаснай гісторыі Прэзідэнт ЗША апынуўся ў зоне баявых дзеянняў, дзе няма актыўнай амерыканскай вайсковай прысутнасці[14]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia