Віктар Іванавіч Башмакоў
Віктар Іванавіч Башмакоў (нар. 20 жніўня 1933, Сталінград, Расія) — фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1987), прафесар (1990). БіяграфіяСкончыў Харкаўскі політэхнічны інстытут (інжынерна-фізічны факультэт, 1959). Працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце АН УССР (1959—1961), Фізіка-тэхнічным інстытуце нізкіх тэмператур АН УССР (1961—1965), Харкаўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (1965—1967), Харкаўскім інстытуце грамадскага харчавання (1967—1973), Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І. П. Шамякіна (з 1973, прафесар кафедры тэарэтычнай фізікі, у 1988—2004 — загадчык кафедры, у 1977—1982 — дэкан факультэта), Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы (з 2005, прафесар кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій, у 2006—2013 — кафедры тэхнічнай механікі). Навуковыя інтарэсы: фізічная прырода і заканамернасці развіцця пластычнай дэфармацыі ў металічных крышталях; працэсы пластыфікацыі і ўмацавання металаў і сплаваў ва ўмовах пераважнай дэфармацыі двайнікаваннем. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia