Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт «Харкаўскі політэхнічны інстытут»
Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт «Харкаўскі політэхнічны інстытут» (укр.: Національний технічний університет «Харківський політехнічний інститут») — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, размешчаная ў Харкаве. ГісторыяХаркаўскі політэхнічны інстытут - гэта першая тэхнічная ВНУ ва ўкраінскіх губернях Расійскай імперыі і другі тэхналагічны інстытут імперыі. Рашэнне аб адкрыцці было прынята ў 1870-х гадах. Інстытут урачыста адкрыты 14 верасня 1885 года як практычны тэхналагічны інстытут з двума аддзяленнямі - механічным і хімічным, на якія прымалася ўсяго 125 чалавек. На момант адкрыцця ў інстытуце было 17 выкладчыкаў, 10 прафесараў і 7 ад'юнктаў. У 1898 годзе ўстанову ў сувязі з паглыбленнем тэарэтычнай адукацыі перайменавалі ў Тэхналагічны інстытут імператара Аляксандра ІІІ. У 1921 годзе пры інстытуце быў адкрыты першы ва Украіне працоўны факультэт. У 1923 годзе яму надалі імя У. І. Леніна. У 1929 годзе Харкаўскі тэхналагічны інстытут імя У. І. Леніна рэарганізаваны ў Харкаўскі політэхнічны інстытут імя Леніна. У красавіку 1994 года Кабінет Міністраў Украіны прысвоіў Харкаўскаму політэхнічнаму інстытуту статус дзяржаўнага політэхнічнага універсітэта. У 2000 годзе па загадзе прэзідэнта Украіны ВНУ атрымала статус нацыянальнай і стала называцца Нацыянальным тэхнічным ўніверсітэтам «Харкаўскі політэхнічны інстытут». Структура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia