Харкаўскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя Рыгора Скаварады
Харкаўскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя Рыгора Скаварады (укр.: Харківський національний педагогічний університет імені Григорія Сковороди) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, размешчаная ў Харкаве. ГісторыяВучэльня вядзе сваю гісторыю з 1804 года, калі на падставе ўказа імператара Аляксандра I быў заснаваны педагагічны інстытут. У 1917 годзе педагагічны інстытут быў аб’яднаны з Інстытутам высакародных дзяўчат. Рэформа адукацыі, якая была праведзена ў 1860-х гадах, арганізацыйна змяніла структуру інстытута, трансфармаваўшы яго ў Вышэйшыя педагагічныя курсы, якія праіснавалі да 1920-х гадоў. У 1945 годзе Харкаўскаму дзяржаўнаму педагагічнаму інстытуту прысвоена імя Рыгора Савіча Скаварады. У 1994 годзе згодна з пастановай Кабінета міністраў Украіны ён быў ператвораны ў Харкаўскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Г. С. Скаварады. У 2004 годзе ўніверсітэту прысвоены статус нацыянальнага. Структура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia