Віктар Іванавіч Галеўка
Віктар Іванавіч Галеўка (27 сакавіка 1938, г.п. Плешчаніцы, Лагойскі раён, Мінская вобласць — 9 мая 1980) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1974). БіяграфіяСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1962 годзе. Працаваў галоўным архітэктарам Салігорска, з 1966 па 1980 г. — старшым архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў, галоўным архітэктарам праектаў у Гомельскім філіяле Белдзяржпраекта, галоўным архітэктарам Гомеля. Член Саюза архітэктараў СССР з 1966 года. Член КПСС з 1979 года. ТворчасцьАсноўныя працы: 4-кватэрны на ст. Цярэшкавічы, 16-кватэрны ў пасёлку Камунар (1966), 4-павярховы ў горадзе Карма (1971) жылыя дамы, гасцініца «Матэль» па аўтамагістралі Гомель—Чарнігаў (1969), 99-кватэрны па вул. Сялянскай (1968) і 64-кватэрны па вул. Артылерыйскай (1973) жылыя дамы, праекты забудовы мікрараёнаў № 12 і 52 (1979, у аўтарскім калектыве) у Гомелі. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia