Віктар Іванавіч Карзюк
Віктар Іванавіч Карзюк (нар. 4 красавіка 1945, в. Петрашунцы, Валожынскі раён, Мінская вобласць) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1994), прафесар (1995), акадэмік НАН Беларусі (2014, прыкладная матэматыка[1]; чл.-кар. з 1996). БіяграфіяСкончыў БДУ (1966), дзе і працуе: у 1984—1992 і з 1996 года па цяперашні час загадчык кафедры матэматычнай фізікі, адначасова з 1975 года намеснік дэкана, у 1979-96 гадах дэкан факультэта прыкладной матэматыкі, затым — факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі. У 1996—2001 гадах прарэктар Белдзяржуніверсітэта, у 2002—2005 гадах рэктар Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі, з 2001 года загадчык аддзела матэматычнай фізікі Інстытута матэматыкі НАН Беларусі. Навуковы ўкладНавуковыя працы па ўраўненнях матэматычнай фізікі. Распрацаваў метад энергетычных няроўнасцяў і аператараў асераднення зменнага кроку, што дазволіла атрымаць новыя вынікі ў дыферэнцыяльных раўнаннях з частковымі вытворнымі. Доктарская дысертацыя прысвечана метаду энергетычных няроўнасцяў і аператараў асераднення ў тэорыі лінейных межавых задач для дыферэнцыяльных раўнанняў з частковымі вытворнымі. Аўтар больш за 200 навуковых прац. Падрыхтаваў 9 кандыдатаў навук, двое з яго вучняў абаранілі доктарскія дысертацыі. Навуковыя працы
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia