Факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ
Факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ — факультэт Беларускага джяржаўнага ўніверсітэта, пачаў дзейнічаць у 1970 годзе, на сённяшні момант знаходзіцца ў будынку галоўнага корпуса БДУ і рыхтуе спецыялістаў па шасці спецыяльнасцях: інфарматыка, прыкладная матэматыка, эканамічная кібернетыка, актуарная матэматыка, камп’ютарная бяспека, прыкладная інфарматыка. ГісторыяФакультэт быў адкрыты ў адпаведнасці з загадам рэктара ўніверсітэта А. Н. Сеўчанкі і пачаў сваю дзейнасць 1 красавіка 1970 года на базе трох кафедраў: вылічальнай матэматыкі, прыкладной матэматыкі, дыференцыяльных ураўненняў. Спачатку факультэт называўся факультэт прыкладной матэматыкі і толькі ў 1993 годзе атрымаў сучасную назву. СтруктураНа факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі працуе 11 кафедраў і 7 дзяржбюджэтных навукова-даследчых лабараторый, акрамя гэтага пад навуковым кіраўніцтвам кафедры матэматычнага мадэлявання і аналізу даных пры факультэце працуе Нацыянальны навукова-даследчы цэнтр прыкладных праблем матэматыкі і інфарматыкі, а таксама Навукова-даследчае ўнітарнае прадпрыемства «Цэнтр камп’ютарнага мадэлявання» БДУ. Кафедры
Навукова-даследчыя лабараторыі
На базе ФПМІ створаныя і працуюць у цесным супрацоўніцтве з ім Установы БДУ: Адмысловы факультэт бізнесу і інфармацыйных тэхналогій, Факультэт падвышэння кваліфікацыі па прыкладной матэматыцы і ЭВМ, Нацыянальны НДІ прыкладных праблем матэматыкі і інфарматыкі, Цэнтр камп’ютарнага мадэлявання, Цэнтр інтэлектуальных камп’ютарных сістэм. Вучэбныя лабараторыі
Спецыяльнасці факультэта
Дэканы ФПМІ
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia