Віктар Аляксандравіч Лісоўскі
Віктар Аляксандравіч Лісоўскі (нар. 17 кастрычніка 1965, Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі ваенны, генерал-маёр. Начальнік Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь (2016—2021). БіяграфіяНарадзіўся 17 кастрычніка 1965 года ў Баранавічах. Бацька — Аляксандр Аляксандравіч Лісоўскі — родам з вёскі Палонка Баранавіцкага раёна, маці — Фаіна Рыгораўна Лісоўская — родам з Баранавічаў. Збіраўся паступаць у Армавірскае авіяцыйнае вучылішча, аднак выбраў танкавыя войскі па прыкладзе бацькі[1]. У 1987 годзе з адзнакай скончыў Ульянаўскае гвардзейскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча, у 1998 годзе — Камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь (з адзнакай), у 2006 годзе — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Расійскай Федэрацыі (з адзнакай і залатым медалём). Кандыдат ваенных навук, дацэнт. З 1987 па 1994 год праходзіў ваенную службу на камандных пасадах у Цэнтральнай групе войскаў і Прыбалтыйскай ваеннай акрузе. З 1994 па 1995 год працягнуў службу ў 72-м гвардзейскім Аб’яднаным вучэбным цэнтры падрыхтоўкі малодшых спецыялістаў на пасадзе намесніка камандзіра батальёна 3-га гвардзейскага танкавага палка па агнявой падрыхтоўцы. З ліпеня 1998 па ліпень 1999 года — начальнік штаба — намеснік камандзіра 334-га гвардзейскага танкавага палка 120-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі. З 2002 па 2007 год займаў пасады старшага выкладчыка кафедры аператыўнага майстэрства камандна-штабнога факультэта, дацэнта кафедры ваеннага майстэрства камандна-штабнога факультэта, начальніка кафедры аператыўнага майстэрства камандна-штабнога факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. З 2007 па 2010 год — начальнік Навукова-даследчага інстытута Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. З 2010 года па 6 снежня 2016 года[2] — начальнік Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча. З 6 снежня 2016 года[2] па 15 ліпеня 2021 года[3] працаваў начальнікам Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. 15 ліпеня 2021 года прызначаны намеснікам начальніка Аб’яднанага штаба Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы[4]. 3 студзеня 2024 года вызвалены ад пасады намесніка начальніка Аб’яднанага штаба Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы[5]. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia