Сяргей Валянцінавіч Бобрыкаў
Сяргей Валянцінавіч Бобрыкаў (нар. 15 красавіка 1962, Лепель, Віцебская вобласць) — беларускі ваенны і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. БіяграфіяСкончыў у 1983 годзе Каломенскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча па спецыяльнасці «Камандная тактычная, артылерыйскае ўзбраенне»; у 1993 годзе Ваенную артылерыйскую акадэмію імя М. І. Калініна па спецыяльнасці «Камандна-штабная аператыўна-тактычная ракетных войскаў і артылерыі»; у 2005 годзе Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі[1] па спецыяльнасці «Вайсковае і дзяржаўнае кіраванне»; генерал-маёр[2]. Праходзіў службу на асноўных камандных пасадах — камандзіра ўзвода, камандзіра батарэі, камандзіра дывізіёна, начальніка штаба брыгады, камандзіра брыгады, начальніка ракетных войск і артылерыі сухапутных войск, намесніка начальніка Галоўнага штаба сухапутных войск, начальніка 72-га гвардзейскага аб’яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў[2]. Быў начальнікам Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь[2]. 20 кастрычніка 2016 года вызвалены ад пасады ў сувязі з выбраннем яго дэпутатам[3]. З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання[1][2]. Майстар спорту СССР па ваенным трохбор'і[1]. Узнагароды
Асабістае жыццёЖанаты, мае сына і дачку[2]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia