Віктар Бенядзіктавіч Вальтар

Віктар Бенядзіктавіч Вальтар
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Янка Палын
Дата нараджэння 15 (28) ліпеня 1902
Месца нараджэння
Дата смерці 4 красавіка 1931(1931-04-04) (28 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, паэт, пісьменнік, настаўнік, дырэктар школы
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віктар Бенядзіктавіч Вальтар (15 (28) чэрвеня 1902[2], Дзвінск — 4 красавіка 1931, Даўгаўпілс; Псеўданімы: Янка Палын) — беларускі празаік і паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і краўца з сялян Шлосбергскай воласці Ілукштанскага павету Курляндскай губерні Бенядзікта Вальтара і яго жонкі Юліі (у дзявоцтве Дубок).

У часы 1-й сусветнай вайны разам з сям'ёй быў бежанцам. Вучыўся ў Харкаўскім рэальным вучылішчы, па вяртанні на радзіму ў 1921 годзе — у Даўгаўпілскай урадавай рускай гімназіі. У жніўні 1922 года скончыў Беларускія дзяржаўныя аднагадовыя настаўніцкія курсы. Пры падтрымцы беларускай дыяспары (найперш Кастанціна Езавітава і Сяргея Сахарава) стаў стыпендыянтам чэшскага ўраду і трапіў у Прагу, дзе паступіў на каморніцкі факультэт Чэшскага вышэйшага тэхнікума. Праз тры гады захварэў на сухоты і, не скончыўшы вучобы, вярнуўся на радзіму.

У 1926—1931 гадах працаваў у беларускіх школах Латвіі: у Плейках, Келаве, Даўгаўпілсе. З 1930 года быў дырэктарам Дадатковай беларускай школы ў Рызе.

Памёр 4 красавіка 1931 года і быў пахаваны ў Даўгаўпілсе на каталіцкіх могілках.

Творчасць

Дэбютаваў у 1923 годзе нарысам «Аднабочнікі», які пад псеўданімам Янка Палын быў надрукаваны ў ковенскім часопісе «Крывіч» (№ 4, 5). У 1924 годзе ў пражскай газеце «Студэнцкая думка» апублікаваў абразок «Песня гладыятараў». Быў актыўным супрацоўнікам газеты «Голас беларуса», апублікаваў вершы у калектыўным зборніку «Першы крок» (Рыга, 1926), альманаху «Замежная Беларусь», часопісах «Родныя гоні», «Наша доля» і «Новы Шлях». У 1930 годзе газета «Наша доля» апублікавала яго апавяданне «З-за сена», а ў 1932 годзе пад назвай «Леснікова сена» яно выйшла асобнай кнігай ў Рызе.

Напісаны ў 1920-я гады раман «Роджаныя пад Сатурнам» быў апублікаваны толькі ў 1991—1992 гадах у газеце «Голас Радзімы».

Зноскі

  1. а б Národní autority České republiky Праверана 8 чэрвеня 2022.
  2. Баринов 2023.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya