Віктар Васільевіч Садоўскі
Віктар Васільевіч Садоўскі (руск.: Виктор Васльевич Садовский; нар. 1 студзеня 1950[3]) — вучоны ў галіне тэхналогіі, матэрыялазнаўства і таваразнаўства тэкстыльных матэрыялаў, доктар тэхнічных навук (1996), прафесар (1993). БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Якубаўка Клінцоўскага раёна Бранскай вобласці[3]. У 1965 годзе паступіў у тэкстыльны тэхнікум у Клінцах, пасля сканчэння якога быў размеркаваны ў горад Петразаводск, дзе працаваў на мясцовай тэкстыльнай фабрыцы вобласці[3]. У 1974 годзе скончыў Ленінградскі інстытут тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці імя С. М. Кіраваі быў пакінуты працаваць у ім на кафедры тэхналогіі і абсталявання трыкатажнай вытворчасці. У 1975 годзе паступіў у аспірантуру пры інстытуце і ў 1978 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[3]. З 1978 года В. В. Садоўскі працаваў у Благавешчанскім тэхналагічным інстытуце, займаў пасады старшага выкладчыка, загадчыка кафедры, дэкана факультэта. У 1981—1990 гадах В. В. Садоўскі ў Гомельскім кааператыўным інстытуце: старшы выкладчык, дацэнт кафедры таваразнаўства нехарчовых тавараў (з 1985 года[3]), намеснік дэкана таваразнаўчага факультэта, з 1984 года — прарэктар па завочнаму навучанню. У 1990—1998 гадах — першы прарэктар Амурскага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 1993 года па кафедры матэрыялазнаўства і тэхналогіі тэкстыльных матэрыялаў. У 1996 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Материаловедение производств текстильной и лёгкой промышленности»[3]. У 1998 годзе В. В. Садоўскі вярнуўся на працу ў Гомельскі кааператыўны інстытут, дзе да 2002 года займаў пасаду прарэктара па навучальнай рабоце. З 2002 года — першы прарэктар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, з 2018 года — прафесар кафедры таваразнаўства нехарчовых тавараў[4]. Навуковая дзейнасцьВ. В. Садоўскаму належаць навуковыя працы па даследаванню тэхналагічных працэсаў вытворчасці тэкстыльных матэрыялаў, метадах і сродках ацэнкі, вывучэнню і прагназаванню ўласцівасцей тэкстыльных матэрыялаў, таваразнаўству, экспертызе і бяспецы нехарчовых тавараў і сыравінных матэрыялаў. Аўтар больш за 200 навуковых і вучэбна-метадычных прац, у ліку якіх манаграфіі, навучальныя дапаможнікі і падручнікі з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь[5], аўтарскія пасведчанні і патэнты на вынаходствы. Пад навуковым кіраўніцтвам В. В. Садоўскага падрыхтаваны і абаронены 8 кандыдацкіх дысертацый[5]. Ён з’яўляецца навуковым кансультантам 1 доктарскай дысертацыі[5]. Член рэдакцыйнай калегіі выдання «Вестник Витебского государственного технологического университета». Узнагароды і званні
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia