Віктар Гамуліцкі
Віктар Тэафіль Гамулі́цкі (польск.: Wiktor Teofil Gomulicki; 17 кастрычніка 1848, г. Астралэнка, Польшча — 14 лютага 1919, г. Варшава) — польскі пісьменнік, літаратуразнавец, публіцыст, літаратурны крытык. БіяграфіяВіктар Гамуліцкі нарадзіўся 17 кастрычніка 1848 года ў Астралэнцы[4]. Скончыў юрыдычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта[5]. Дзяцінства правёў у Пултуску. Там ён вучыўся ў сярэдняй школе пры кляштары бенедыкцінцаў. З 1864 г. жыў у Варшаве, дзе скончыў гімназію і ў 1866 г. пачаў вывучаць права ў Галоўнай школе. У гэты дэбютаваў як паэт у часопісе «Tygodnik Illustrowany». Калі ў 1869 г. школа была ператворана ў расійскі ўніверсітэт, Гамуліцкі кінуў вучобу. У 1873—1874 і 1887—1889 гадах працаваў у рэдакцыі «Kurier Warszawski», 1875—1888 «Kurier Codzienny», у 1874 годзе рэдагаваў часопіс «Mucha», у 1881 годзе «Kolce», у 1889—1890 гадах «Tygodnik Powszechny», супрацоўнічаў з «Prawda», «Świt», «Kraj». У 1893 годзе ён атрымаў медаль першай ступені і ганаровы дыплом Бельгійскай акадэміі мастацтваў, навук і літаратуры. У 1911 годзе за напісанне прадмовы да аповесці Адама Міцкевіча быў асуджаны на год зняволення (не адбыў пакарання дзякуючы амністыі для палітычных злачынцаў). Праславіўся ён і як калекцыянер. Яго калекцыя ўключае ў сябе творы варшаўскіх графікаў Фрыдэрыка Кшыштафа і Адольфа Фрыдэрыка Дзітрыхаў, наборы эстампаў, якія дакументвалі развіццё літаграфіі ў Варшаве, а таксама графічную «варшавіяну». Памёр 14 лютага 1919 года ў горадзе Варшаве[4]. Пахаваны на Старых Павонзках (участак 202-5-2/3)[6]. ТворчасцьАўтар паэтычных зборнікаў «Паэзія» (1873, 1882, 1886), «Новыя песні» (1896), «Светачы» (1919), гістарычных раманаў «Чароўная гараджанка» (1897), «Меч і локаць» (1903), «Апавяданні пра даўнюю Варшаву» (1900—1909). Папулярызаваў творчасць А. Пушкіна, Л. Талстога, М. Някрасава[4]. Збіраў рукапісы вядомых у Беларусі асоб: сямейны архіў Храптовічаў (за 1644—1721), лісты мінскага ваяводы А. Хмары (1754—1790), аўтографы шляхецкіх родаў Касцюшкаў (1645—1792), Міцкевічаў (1706—1824). Зберагаюцца ў бібліятэцы імя Асалінскіх (Польшча)[4]. Творы Гамуліцкага, напісаныя пад уражаннем яго падарожжа па Беларусі ў 1907, прасякнуты дэмакратычнымі матывамі (вершы «На Белай Русі», «Пра Яся салдата», аповесць «На беларускіх разлогах», 1912). Станоўча ўспрыняў выхад газета «Наша ніва»[4]. Сям’яУ шлюбе з жонкай Марыяй (у дзявоцтве Гуменскай) меў сына Рамана, студэнта Школы прыгожых мастацтваў, які патануў у Вісле ў 1906 г. Другі яго сын Юльюш Віктар Гамуліцкі (1909—2006) быў гісторыкам літаратуры і эсэістам, а яго праўнук Маўрыцы Гамуліцкі — графічным дызайнерам і фатографам. УзнагародыПрэмія імя Э. Ажэшка 1918[4]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia