Віктар Дзмітрыевіч Даніленка
Ві́ктар Дзмі́трыевіч Данiле́нка (3 кастрычніка 1936, в. Петухоўка Чавускага раёна Магілёўскай вобласці — 4 мая 2017, Масква) — беларускі дзяржаўны дзеяч і дыпламат. БіяграфіяНарадзіўся 3 кастрычніка 1936 года ў в. Петухоўка Чавускага раёна Магілёўскай вобласці. У 1959—1960 гг. — майстар упраўлення № 56 будаўнічага трэста № 12 Міністэрства будаўніцтва Беларускай ССР у г. Магілёве. У 1960—1965 гг. — кіраўнік брыгады, галоўны інжынер праектаў, кіраўнік сектара, кіраўнік архітэктурна-будаўнічай майстэрні Магілёўскага облпроекта. У 1965—1966 гг. — начальнік Магілёўскага аддзела трэста «Аргтэхбуд» Міністэрства прамысловага будаўніцтва Беларускай ССР. У 1966—1969 гг. — начальнік будаўнічага ўпраўлення № 53 трэсту «Лаўсанбуд» Міністэрства прамысловага будаўніцтва Беларускай ССР. У 1969—1971 гг. — начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва выканкама Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных. У 1971—1975 гг. стаў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама. У 1975—1976 гг. — першы намеснік старшыні Дзяржбуда Беларускай ССР. У 1976—1980 гг. — Міністр сельскага будаўніцтва Беларускай ССР. У 1980—1982 гг. — намеснік, у 1982 г. — першы намеснік, у 1982—1985 гг. — Міністр сельскага будаўніцтва СССР. У 1985—1990 гг. — Намеснік старшыні Дзяржаграпрама СССР. У 1989—1992 гг. — Пастаянны прадстаўнік Савета Міністраў Беларускай ССР пры Савеце Міністраў СССР. 27 студзеня 1993 года прызначаны паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі[1], адстаўлены быў 5 снежня 1997 года[2]. 2 кастрычніка 1996 года быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны[3]. 1 кастрычніка таго ж года быў узнагароджаны расійскім ордэнам Дружбы[4]. Памёр 4 мая 2017 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Траякураўскіх могілках. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia