Віктар Кірылавіч Барабанцаў
Віктар Кірылавіч Барабанцаў (нар. 28 верасня 1947, г. Гомель) — беларускі жывапісец, педагог. БіяграфіяНарадзіўся 28 верасня 1947 года ў Гомелі. Скончыў у 1968 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1978 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў М. Залознага, Г. Вашчанкі, У. Стальмашонка. Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 года[1]. Член Беларускага саюза мастакоў з 1983 года. Жыве ў г. Мінску[1]. ТворчасцьПрацуе ў галіне станковага і манументальна-дэкаратыўнага жывапісу. Асноўныя творы: партрэты Л. Давідовіч, В. Елізар’ева, Н. Шчаснай, «Маці», Ц. Пархуты, Н. Пяюна; карціны «М. Гусоўскі», «Абуджэнне» (К. Каліноўскі, В. Урублеўскі), «Выклік кінуты» (С. Будны), «Кірыла Тураўскі»; «Тут была вёска», «Эвакуацыя», «Пакінуты двор», «Трывожны крык»; трыпціх «Зона»; фрэскі «Сынам зямлі беларускай», мазаіка «Партрэты асветнікаў», вітражы «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі», энкаўстыка «На Купалле»[1]. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ і Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Літаратурным музеі М. Багдановіча, музеі К. Чорнага ў Цімкавічах, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, карціннай галерэі г.п. Брагіна, Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры[1]. УзнагародыЗаслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі. Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1991), прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2001)[2]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia