Віктар Макаравіч Ільін
Ві́ктар Мака́равіч Ільі́н (31 сакавіка 1930, в. Сялец, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць — 22 верасня 2023[2]) — беларускі вучоны ў галіне тэарэтычнай і прыкладной электратэхнікі. Ганаровы рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, кандыдат тэхнічных навук, прафесар кафедры тэарэтычных асноў электратэхнікі БДУІР, акадэмік Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы, Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР. БіяграфіяУ 1953 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (цяпер Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт). У 1963 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1963—1966 гадах працаваў намеснікам дэкана, з сакавіка 1971 года — дэкан энергетычнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута. З лістапада 1971 года пераведзены на пасаду прарэктара па вучэбнай рабоце Мінскага радыётэхнічнага інстытута (цяпер — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі). З лютага 1973 года па чэрвень 2000 года — рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. З’яўляўся дэпутатам раённага і гарадскога Саветаў народных дэпутатаў. Аўтар 40 навуковых прац і трох вынаходак. Навуковая дзейнасцьАўтар навуковых прац па тэорыі нелінейных электрычных ланцугоў і сістэм. Распрацаваў метад безгістэрэзіснага намагнічвання ферамагнітных матэрыялаў. Аўтар навучальных дапаможнікаў па электратэхніцы для ВНУ. Узнагароды і прэміі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia