Сялец (Мсціслаўскі раён)
Сяле́ц[1] (трансліт.: Sialiec, руск.: Селец) — аграгарадок у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці, на рацэ Чорная Натапа. Уваходзіць у склад Краснагорскага сельсавета. Насельніцтва на 2009 год — 513 чалавек[2]. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 16 км на поўдзень ад Мсціслава, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў, на аўтамабільнай дарозе Мсціслаў — Крычаў. За 1,5 на поўнач ляжыць Сялецкае радовішча суглінкаў і супескаў[3]. Пластавы паклад звязаны з лёсападобнымі адкладамі часу адступання сожскага ледавіка. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вёска вядома з пачатку XIX стагоддзя. Аднак мясцовасць была заселена яшчэ ў старажытныя часы, пра што сведчыць курганны могільнік (2 насыпы), размешчаны на правым беразе Чорнай Натапы. Да таго ж з XV стагоддзя ў в. Ануфрыева (цяпер у складзе Сяльца) дзейнічаў Свята-Ануфрыеўскі манастыр, паводле падання заснаваны Лугвенам Альгердавічам. Станам на 1811 год, Сялец знаходзіўся ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерні ў царкоўнай ўласнасці. У 1878 годзе пры манастыры адкрылі царкоўна-прыходскую школу. У 1885 годзе — у Кашанскай воласці Чэрыкаўскага павета. Акрамя земляробства, частка насельніцтва займалася сталярным і кравецкім промысламі. Па выніках перапісу 1897 года, Сялец знаходзіўся ў Маляціцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні, пры паштовым тракце Крычаў — Мсціслаў; дзейнічала кузня[4]. У 1919—1924 гадах — у складзе Смаленскай губерні РСФСР, у выніку першага ўзбуйнення БССР 17 ліпеня 1924 года перададзена БССР. У 1925 годзе заснавана сельскагаспадарчае таварыства, адкрыта рабочая школа першай ступені, у якой у 1926 годзе было 90 вучняў. У 1929 годзе арганізаваны калгасы «Чырвоны Сялец» і «Чырвоны Кулямётчік», якія затым аб’ядналіся ў калгас імя Варашылава. З 20 лютага 1938 года Сялец знаходзіцца ў складзе Магілёўскай вобласці. У час Другой сусветнай вайны з 14 ліпеня 1941 да 29 верасня 1943 года вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй, у выніку чаго была спалена. На ўшанаванне памяці 331 загінулага вяскоўца ў 1975 годзе была пастаўлена стэла[4]. Пасля вайны вёска аднавілася. З 16 верасня 1963 да 2017 года — цэнтр аднайменнага сельсавета[5][6]. У 1967 годзе да паселішча былі далучаны дзве суседнія вёскі: Ануфрыева і Сялец-Галоўчыцы. Па звестках 1990 года, у Сяльцы працавалі калгас імя Чапаева (спецыялізаваўся на мясамалочнай жывёлагадоўлі і вырошчванні лёну, меў 4483 га сельгасугоддзяў), дзіцячы сад-яслі, сярэдняя школа, бібліятэка, дом культуры, гандлёвы цэнтр, сталовая, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, комплексны прыёмны пункт абслугоўвання насельніцтва, аўтаматычная тэлефонная станцыя і ветэрынарны ўчастак. У 2007 годзе вёска — цэнтр СВК імя Чапаева, дзейнічалі дзіцячы сад-яслі, сярэдняя школа, бібліятэка, дом культуры, крама, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, комплексны прыёмны пункт абслугоўвання насельніцтва, філіял Мсціслаўскага УКП «Бытпаслугі». Аграгарадок забудоўваецца паводле генеральнага плана 1973 года, распрацаванага Магілёўскім філіялам інстытута «Белдзяржпраект»[4]. Насельніцтва
Славутасці
Страчаная спадчына
Вядомыя ўраджэнцы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia