Сялецкі сельсавет (Мсціслаўскі раён)
Сяле́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Сялец. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года як Дудчыцкі сельсавет у складзе Мсціслаўскага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Лапаціна (Мсціслаўскі раён). З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Мсціслаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1963 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сялец, сельсавет перайменаваны ў Сялецкі[1]. 20 лістапада 2013 года ў склад Мазалаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Вялікая Зяціца, Галкавічы, Жыгалава і Лар’янава)[2]. 28 лістапада 2017 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Краснагорскага сельсавета[3]. Населеныя пунктыНа момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў:
НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) складала 866 чалавек[4], з іх 94,9 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 1,8 % — армяне[5]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia