Віктар Мікалаевіч Ажгірэй

Віктар Мікалаевіч Ажгірэй
Фатаграфія
Дата нараджэння 12 ліпеня 1956(1956-07-12) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Жанр манументальна-дэкаратыўнае мастацтва[d] і станковы жывапіс
Вучоба
Уплыў Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка, Уладзімір Іванавіч Стальмашонак і Алег Уладзіміравіч Хадыка
Член у

Віктар Мікалаевіч Ажгірэй (нар. 12 ліпеня 1956, г.п.Гарадзішча, Брэсцкая вобласць) — беларускі мастак.

Біяграфія

Скончыў у 1976 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1983 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Г. Вашчанкі, У. Стальмашонка, А. Хадыкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1984 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1993 года. Жыве ў пасёлку Ратамка Мінскай вобласці.

Творчасць

Працуе ў манументальна-дэкаратыўным і станковым жывапісе. Асноўныя творы: інтарсія «Францыск Скарына» ў бібліятэцы імя Ф. Скарыны, г. Барысаў; вітражы «Мінск старажытны, сучасны, святочны» на мінскім заводзе «Ударнік», «Памяць» у Чэрвеньскім краязнаўчым музеі, «Вілейка старажытная, Вілейка сучасная» ў Вілейскім краязнаўчым музеі, а таксама вітражы ў Палацах культуры гарадоў Мазыра і Нясвіжа, энкаўстыка «Асеннія промні» ў Мінскай клінічнай бальніцы; карціны «Свята ў Ратамцы», «Успамін аб Загорску», «Сады Заслаўя», «Восеньскі дзень». Творы знаходзяцца ў музеі фізкультуры і спорту пры Савеце Міністраў Беларусі.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya