Віктар Мікалаевіч Тамашэвіч
Віктар Мікалаевіч Тамашэ́віч[3] (1 жніўня 1954, Мінск — 19 чэрвеня 2008[4]) — беларускі вучоны ў галіне эканомікі і статыстыкі, кандыдат эканамічных навук (1986), прафесар. БіяграфіяНарадзіўся 1 жніўня 1954 года ў Мінску. У 1975 годзе скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі па спецыяльнасці «Статыстыка». З 1975 года працаваў у Цэнтральным статыстычным упраўленні БССР: у 1975—1976 гадах эканаміст, у 1976—1977 гадах — інжынер-матэматык-праграміст Рэспубліканскага вылічальнага цэнтра ЦСУ БССР. У 1977—1979 гадах праходзіў службу ў Савецкай Арміі ў Паўднёва-Уральскай ваеннай акрузе ў званні старшага лейтэнанта[4]. У 1979 годзе В. Тамашэвіч паступіў у аспірантуру Беларускага інстытута народнай гаспадаркі па кафедры статыстыкі[4], якую скончыў у 1982 годзе. У 1983—1986 гадах — асістэнт, з 1987 года — дацэнт кафедры статыстыкі. З 1995 года В. М. Тамашэвіч на пасадзе дырэктара Навукова-даследчага інстытута статыстыкі Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь (сучасны Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь). Адначасова з 2004 года — прафесар кафедры статыстыкі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта[5]. Памёр 19 чэрвеня 2008 года[4]. Навуковая дзейнасцьВіктару Мікалаевічу Тамашэвічу належаць больш за 200 навуковых прац па пытаннях шматмернасці статыстычнага аналізу і мадэлявання макраэканамічных працэсаў, ацэнкі крэдытаздольнасці прадпрымальніка, праблемах сацыяльнай сферы беларускай вёскі, развіцця прыкладных даследаванняў у беларускай статыстыцы, па эканамічнаму становішчу Рэспублікі Беларусь, праблемах статыстычнага вывучэння эканомікі краін постсавецкай прасторы і інш. Прымаў удзел у міжнародных праектах (TACIS, з універсітэтам Бундэсвера, Сусветным банкам, ААН і іншымі)[4]. Займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Беларускай статыстычнай асацыяцыі[4], быў членам рэдакцыйных калегій часопісаў «Вопросы статистики» (Масква), «Статистика Украины» (Кіеў), «Беларускі эканамічны часопіс»[4]. Сярод апублікаванага:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia