Людміла Антонаўна Сошнікава
Людміла Антонаўна Сошнікава (нар. 16 жніўня 1948, Жданаў , Данецкая вобласць, Украіна) — беларуская эканамістка, спецыяліст у галіне статыстыкі. Доктар эканамічных навук (2011), дацэнт (1986). Жонка Леаніда Яўгеньевіча Сошнікава (фізік, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта). БіяграфіяСкончыла Растоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Эканамічная кібернетыка», 1971), Маскоўскі эканоміка-статыстычны інстытут (аспірантура, 1980), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (дактарантура, спецыяльнасць «Бухгалтарскі ўлік, статыстыка», 2008). Працавала на 11-ым Дзяржаўным падшыпнікавым заводзе (г. Мінск; 1971—1974, аддзел АСК, эканаміст), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 1974, улікова-эканамічны факультэт, кафедра статыстыкі, прафесар). Навуковыя інтарэсы: статыстычныя метады аналізу даных; эканаметрыка; інфармацыйная сістэма статыстыкі. УзнагародыГанаровыя граматы Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь (2008), Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь (2013). Бібліяграфія
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia