Віктар Паўлавіч Сазонаў
Віктар Паўлавіч Сазонаў (нар. 18 кастрычніка 1963, в. Гальшаны, Ашмянскі раён) — беларускі грамадскі дзеяч, палітык, журналіст і літаратар. БіяграфіяНарадіўся ў Гальшанах у 1963 годзе. Там жа закончыў Гальшанскую сярэднюю школу (1980). Паводле адукацыі — гісторык. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Служыў у Савецкай Арміі ў паветранна-дэсантных войсках (1981—1983). Вайсковая спецыяльнасьць — разведчык войскаў спецыяльнага прызначэньня. Прайшоў працоўны шлях ад токара на Ашмянскім філіяле Вільнюскага завода радыёвымяральных прыбораў (1980) да навуковага супрацоўніка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі ў Гродне (1991—1993). Быў галоўным рэдактарам інфармацыйна-аналітычнага бюлетэню «Свой лад» (2002—2004), прыватным прадпрымальнікам. У грамадска-палітычным жыцці з сярэдзіны 1980-х гадоў. Сябра гісторыка-культурнага клубу «Паходня» — першай недзяржаўнай грамадскай арганізацыі ў Гродне (з 1987); Таварыства беларускай мовы — быў сябрам Гарадзенскай рады; БНФ «Адраджэньне» — быў сябрам абласной рады; Беларускай асацыяцыі журналістаў; Грамадскага аб’яднання «Фонд імя Льва Сапегі» — сябра праўлення, каардынатар і распрацоўшчык адукацыйных праграм; адзін з заснавальнікаў Таварыства братоў Каліноўскіх; настаўніцкага згуртавання «Вулей»; кіраўнік Гродзенскага аддзялення Праваабарончага цэнтра «Вясна». Быў сябрам Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сіл. Старшыня Гродзенскай філіі партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада, намеснік старшыні БСДГ. Неаднаразова затрымліваўся і караўся штрафамі і арыштамі. Як журналіст і літаратар друкаваўся ў беларускіх і замежных выданнях («Літаратура і мастацтва», «Rochnik grodzienski», «Ніва», «Kartki», «Дзеяслоў», «Новы замак», «Асоба і час» і інш.) і на інтэрнет-сайтах. Падзеі рамана Віктара Сазонава «Генетычны алфавіт» адбываюцца ў Вашынгтоне, Маскве, Лондане, Варшаве, у былой Чэхаславакіі і на Далёкім Усходзе. Выбраная бібліяграфія
Прэміі і ўзнагароды
|
Portal di Ensiklopedia Dunia