Віктар Паўлавіч Сільноў
Віктар Паўлавіч Сільноў (21 верасня 1911, Баранавічы, Брэсцкая вобласць — 1 лютага 1972) — беларускі інжынер-будаўнік. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і Паўла Сільнова. Меў брата Якава. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1937 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў у Мінгаркамгасе, Міністэрстве сельскай гаспадаркі БССР, з 1949 па 1968 г. — інжынерам, начальнікам аддзела, галоўным інжынерам Белсельпраекта, Белдзіпрасельбуда[1]. Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года. Член КПСС з 1944 года[1]. ТворчасцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): тыпавыя праекты машынна-трактарных станцый (1950—1956), дзіцячых устаноў для будаўніцтва ў сельскай мясцовасці (1956) для БССР, праекты Смалявіцкай бройлернай фабрыкі (1963—1966), 1-й Мінскай птушкафабрыкі (1966)[1]. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, медалямі[1]. Сям’яУ шлюбе з Ідай Каган меў сына Юлія і дачку Ірыну (у замужжы Бранзбург). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia