Віктар Уладзіміравіч Назаранка
Віктар Уладзіміравіч Назаранка (1 ліпеня 1958[1], в. Аляксандраўка Калінкавіцкага раёна, Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі (2012[2]—2018). Кандыдат эканамічных навук. БіяграфіяНарадзіўся ў 1958 годзе ў в. Аляксандраўка Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1981 годзе скончыў Гомельскі політэхнічны інстытут, у 1999 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[3]. З 1983 па 1986 год працаваў старшым майстрам, намеснікам начальніка цэха Гомельскага завода ліцця і нармалей, з 1986 па 1990 год — прадстаўніком, старшым прадстаўніком Дзяржпрыёмкі на ВА «Гомсельмаш». З 1990 года — намеснік генеральнага дырэктара па якасці — начальнік АТК, намеснік галоўнага інжынера па сертыфікацыі ВА «Гомсельмаш». У 1998—2006 гадах займаў пасаду намесніка дырэктара Навукова-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сертыфікацыі». З 2006 года быў першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі. 21 лютага 2012 года назначаны старшынёй Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі[2]. 16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[4], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе старшыні камітэта[5]. 7 верасня 2018 года вызвалены ад пасады старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі[6]. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia