Алена Міхайлаўна Маргунова

Алена Мiхайлаўна Маргунова
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь
з 22 красавіка 2024
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Раман Галоўчанка
Аляксандр Турчын
Папярэднік Валянцін Татарыцкі

Нараджэнне 7 жніўня 1967(1967-08-07) (57 гадоў)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук (2000)
Навуковае званне
Месца працы

Алена Міхайлаўна Маргунова (нар. 7 жніўня 1967(1967-08-07), Магілёў) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Кандыдат тэхнічных навук (2000)[1], дацэнт.

У 1989 скончыла Магілёўскі тэхналагічны інстытут па спецыяльнасцi «Тэхналогiя хлеба, кандытарскiх, макаронных вырабаў i харчканцэнтратаў», у 2000 — аспiрантуру гэтай навучальнай установы.

З 1989 па 2013 — у Магілёўскім дзяржаўным тэхналагічным інстытуце (з 2002 — Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання). За гэты час быў пройдзены шлях ад інжынера да намесніка дэкана.

У 2013—2022 займала пасаду намесніка генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні», у рамках якой курыравала пытанні навукі, стандартызацыі і якасці прадуктаў харчавання.

З 2022 да красавіка 2024 — першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 красавіка 2024 г. № 169 прызначана Старшынёй Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь[2].

Крыніцы

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya