Віктар Ціханавіч Кахнюк
Віктар Ціханавіч Кахнюк (нар. 1953) — беларускі ўрач-анколаг-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1995)[2]. БіяграфіяСкончыў Пінскае медыцынскае вучылішча (1973), Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1982), Усесаюзны анкалагічны навуковы цэнтр Акадэміі медыцынскіх навук СССР (Масква; аспірантура)[2]. Працуе ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава (з 1987, малодшы, з 1989 — старшы, з 1991 — вядучы, з 1996 — галоўны навуковы супрацоўнік аддзялення абдамінальнай хірургіі, з 1999 — загадчык анкалагічнага практалагічнага аддзялення, аддзела абдамінальнай анкапаталогіі, з 2010 — намеснік дырэктара (па хірургіі)[2]. Навуковая дзейнасцьНавуковыя інтарэсы: эпідэміялогія, дыягностыка, лячэнне і рэабілітацыя пацыентаў з коларэктальным ракам[2]. Зрабіў больш за 30 рацыяналізатарскіх прапаноў[2]. УзнагародыЗванне «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь» (2021), медаль «За працоўныя заслугі» (2015), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2021) і інш[2]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia