Віктар Юр'евіч Саяпін
Віктар Юр’евіч Саяпін нар. (17 студзеня 1950, сяло Эркеч-Там у Кыргызстане — 2 лютага 2017 Гродна) — беларускі краязнаўца. Аўтар кніг па гісторыі Гродна. БіяграфіяНарадзіўся ў горнай мясцовасці Кіргізскай ССР, дзе яго бацька служыў начальнікам мытні на савецка-кітайскай мяжы[1]. Па словах краязнаўцы ён з’яўляецца гарадзенцам у чацвёртым пакаленні [1]. У 1961 годзе сям’я Саяпіных вярнулася ў Гродна. У 1967 годзе Віктар скончыў сярэднюю школу № 2 горада Гродна. У 1975 годзе паступіў на аддзяленне матэматыкі ў інстытут Янкі Купалы [1]. Там жа працаваў тэхнікам электрарадыёлабараторыі. З чэрвеня 1976 года працаваў на заводзе «Радыёпрыбор», дзе стаў начальнікам цэха. З 1984 года працаваў на гродзенскай мытні, дзе даслужыўся да адной з кіраўнічых пасад[1]. Памёр у 2017 годзе пасля цяжкай хваробы. У гонар краязнаўцы была названа адна з новых вуліц Гродна[2]. Дзейнасць краязнаўцыУ 2010-х гадах актыўна пісаў кнігі па гісторыі Гродна і выступаў з краязнаўчымі публікацыямі ў СМІ. У якасці суаўтара супрацоўнічаў з вядомымі гродзенскімі гісторыкамі і краязнаўцамі, сярод якiх Вячаслаў Віталевіч Швед, Андрэй Фрыдрыхавіч Вашкевіч, Андрэй Мікалаевіч Чарнякевіч, Алесь Пятровіч Госцеў і інш. Пры падрыхтоўцы «не маючага аналагаў у Беларусі» [3] праекту «Godonim Hrodna», выкарыстоўваліся аўтарскія публікацыі Саяпіна [4]. Лаўрэат прэміі гродзенскага аблвыканкама 2011 года. У 2013 годзе атрымаў прэмію Ядкоўскага. Выбранныя творы
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia