Віктар Якаўлевіч Станіцын
Стані́цын Віктар Якаўлевіч[2] (сапр. Гёзе)[2] (20 красавіка (2 мая) 1897 — 24 снежня 1976) — савецкі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр, педагог. Народны артыст СССР (1948). БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і прысяжнага паверанага[3] ў горадзе Екацярынаслаў (сучасны Дніпро). У 1916 годзе скончыў гімназію і паступіў на юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта[3]. З універсітэта быў мабілізаваны ў армію і пасля дэмабілізацыі ў канцы 1917 года вярнуўся ў Екацярынаслаў[3]. У 1918 годзе (пасля распаду шлюбу бацькоў) разам з маці пераехаў у Маскву[3], дзе паступіў на вучобу ў 2-ю студыю Маскоўскага Мастацкага тэатра. З 1924 года акцёр у трупе Мастацкага тэатра, у 1930—1950 гадах — рэжысёр-пастаноўшчык. З 1948 года — вядучы педагог, прафесар у Школе-студыі Мастацкага тэатра, 1957 года член мастацкага кіраўніцтва тэатра. Член КПСС с 1954 года. Памёр В. Я. Станіцын 23 снежня 1976 года. Пахаваны на Увядзенскіх могілках у Маскве. ТворчасцьВ. Я. Станіцын — мяккі лірычны акцёр, які ўносіць у выкананне гумар, чароўнасць, бытавую дакладнасць[4]. Сярод тэатральных роляў: Нікс («Зялёнае кольца» З. М. Гіпіус), Ролер («Разбойнікі» Ф. Шылера), Андрэй Прозараў («Тры сястры» А. П. Чэхава), Кураслепаў, Кудраш («Гарачае сэрца», «Граза» А. М. Астроўскга), Рапяцілаў («Гора ад розуму» А. С. Грыбаедава), фон Шрат («Дні Турбіных» М. А. Булгакава), прапаршчык Абаб («Браняпоезд 14-69» У. В. Іванава), губернатар («Мёртвыя душы» А. С. Грыбаедава), Сціва Аблонскі («Ганна Карэніна» паводле Л. М. Талстога), замежны пісьменнік («Крамлёўскія куранты» М. Ф. Пагодзіна), Мядзведеў («На дне» М. Горкага), інспектар Міч («Сола для гадзінніка з боем» О. Загадкіна) і інш. Таксама В. Я. Станіцын здымаўся ў кіно. Выканаў ролі ў фільмах «Справы і людзі» (1932), «Чатыры візіты Самуэля Вульфа» (1934), «Зоры Парыха» (1936), «Юбілей» (1944), «Без віны вінаватыя» (1945), «Трэці ўдар» (1947), «Падзенне Берліна» (1949), «Ганна Карэніна» (тэлевізійны фільм, 1953), «Вайна і мір» (1967) і інш. Як рэжысёр паставіў спектаклі «Піквікскі клуб» паводле Ч. Дыкенса (1934), «Апошнія дні» М. Булгакава (1943, разам з В. Тапарковым), «Рускія людзі» К. Сіманава (1943, разам з М. В. Кнебель, мастацкі кіраўнік М. П. Хмялёў), «Разлом» Б. Лаўранёва (1950, разам з І. Раеўскім), «Дванаццатая ноч» У. Шэкспіра (1955, разам з П. Масальскім), «Марыя Сцюарт» Ф. Шылера (1957), «Вішнёвы сад» (1958) і «Чайка» (1960, разам з І. Раеўскім) А. П. Чэхава, «Кветкі жыцця» М. Пагодзіна (1961, разам з І. М. Тарханавым і А. М. Каравым) і інш. Узнагароды і званні
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia