Марыя Восіпаўна Кнебель
Марыя Восіпаўна (Іосіфаўна) Кнебель (6 (18) мая 1898, Масква — 1 чэрвеня 1985, там жа) — савецкая тэатральны рэжысёр і тэатральны педагог, актрыса, доктар мастацтвазнаўства, народная артыстка РСФСР (1958). БіяграфіяМарыя Кнебель нарадзілася ў Маскве ў сям’і кнігавыдаўца Восіпа Кнебеля. З 1918 года вучылася ў студыі М. А. Чэхава, у 1921 годзе паступіла ў школу пры 2-й студыі МХАТа (педагог М. В. Дзямідаў), дзе выконвала пераважна вострахарактарныя ролі. Па заканчэнні школы, у 1924 годзе была прынята ў трупу Мастацкага тэатра, дзе служыла да 1950 года. Рэжысёрскую дзейнасць Марыя Кнебель пачала ў 1935 годзе ў студыі імя М. М. Ярмолавай (у далейшым — у Маскоўскім тэатры імя М. М. Ярмолавай), паставіўшы сумесна з М. А. Церашковіч п’есу Э. Скрыба «Мастацтва інтрыгі». У другой палове 1930-х гадоў ажыццявіла ў тэатры шэраг самастойных пастановак. У 1940-х гадах у якасці рэжысёра прымала ўдзел у пастаноўцы спектакляў МХАТа «Крамлёўскія куранты» М. Ф. Пагодзіна (1942) і «Рускія людзі» К. М. Сіманава (1943, разам з В. Я. Станіцыным). Разам з А. Д. Паповым Кнебель паставіла спектакль «Цяжкія гады» А. М. Талстога з М. П. Хмялёвым у ролі Івана Грознага. У 1957 годзе самастойна паставіла спектакль «Безназоўная зорка» па п’есе М. Себасцьяна. З 1950 года — рэжысёр, а ў 1955—1960 гадах — галоўны рэжысёр Цэнтральнага дзіцячага тэатра. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia