Васіль Восіпавіч Тапаркоў
Васіль Восіпавіч Тапарко́ў[3] (4 (16) сакавіка 1889, Санкт-Пецярбург — 25 жніўня 1970, Масква) — акцёр тэатра і кіно, рэжысёр і тэатральны педагог. Народны артыст СССР (1948). Доктар мастацтвазнаўства (1965), прафесар (1948). БіяграфіяУ 1909 годзе скончыў Пецярбургскае тэатральнае вучылішча. У 1909—1914 гадах працаваў Пецярбургскім тэатры Літаратурна-мастацкага таварыства. З пачаткам Першай сусветнай вайны быў прызваны ў армію і адпраўлены на фронт, дзе трапіў у палон. З 1919 года працаваў у Маскве ў прыватным тэатры Карша (Рускі Драматычны тэатр), з 1927 года ў Маскоўскім Мастацкім акадэмічным тэатры. Выкладаў у Школе-студыі імя У. Неміровіча-Данчанкі, з 1948 года — прафесар. Памёр 25 жніўня 1970 года. Пахаваны ў Маскве. ТворчасцьДэбютаваў у ролі Платона Каратаева ў п’есе па раману Л. М. Талстога «Вайна і мір». Сярод роляў: Чычыкаў («Мёртвыя душы»), Бераст («Платон Крэчат»), Кругасветаў («Плады асветніцтва»), Мышлеўскі («Дні Турбіных»), Аргон («Тарцюф» Мальера) і інш. Аўтар кніг і артыкулаў аб вучэнні К. С. Станіслаўскага Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia