Вікторыя (расліна)
Вікторыя (Victória) — род водных кветкавых раслін сямейства Гарлачыкавыя (Nymphaeaceae). НазваВікторыя была выяўленая ў 1816 годзе, а затым паўторна ў 1832 годзе ў Паўднёвай Амерыцы нямецкімі падарожнікамі. Назву сваю атрымала ў гонар англійскай каралевы Вікторыі. АпісаннеШматгадовыя водныя травяністыя расліны з круглавата-шчытападобным з падагнутымі ўверх у выглядзе борціка краямі, плаваючым на паверхні вады вялікім лісцем дыяметрам да 2 м, падводным сцяблом і магутным карэнішчам, якое прымацоўвае расліну да грунту. Лісце ўнізе ўкрыта сеткай тоўстых жылак, з моцна развітай паветраноснай тканкай, вытрымлівае груз да 50 кг. Чаранкі (ніжняя паверхня лісця), кветаносы і чашалісцікі ўкрыты вострымі шыпамі. Кветкі вялікія (дыяметрам 25—35 см), адзіночныя, пахучыя, са зменлівай ад белай да малінавай на працягу сутак афарбоўкай. Плод — шматгнездавая каробачка з ядомым насеннем памерам з гарошыну. ПашырэннеРадзіма — Паўднёвая Амерыка, выдзелена 3 віды. Вікторыя амазонская (Victoria amazonica) расце ў затоках р. Амазонка і яе прытокаў. Вікторыя Круса (Victoria cruziana) — у басейне р. Парана. Дэкаратыўныя, прыдатныя для аквакультуры расліны (культывуюць у аранжарэях, парках і батанічных садах пры тэмпературах вады 25—30 ℃. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia