Вікіпедыя:Ізаляваныя артыкулы
Ізаляваныя артыкулы — артыкулы, на якія нельга перайсці па спасылках з пераважнай большасці іншых артыкулаў. Пры ўліку і аналізе ізаляваных артыкулаў не ўлічваюцца спасылкі з храналагічных артыкулаў, спісаў для каардынацыі працы і старонак вырашэння неадназначнасцей. Віды ізаляваных артыкулаўНайбольш вядомым відам ізаляваных артыкулаў з’яўляюцца артыкулы-сіроты. Яшчэ сустракаюцца пары артыкулаў, звязаных ўзаемнымі спасылкамі, а таксама кластары большага памеру і нават цэлыя ланцужкі звязаных неўзаемнымі спасылкамі кластараў. Некаторыя артыкулы або кластары даступны па спасылках толькі з іншых ізаляваных артыкулаў, да прыкладу, сіроты першага тыпу — на якія маюцца спасылкі толькі з артыкулаў-сірот. ПраектДля рашэння ў тым ліку і праблемы старонак-сірот у ліпені-жніўні 2010 года планавалася адкрыць праект па павышэнні звязнасці Вікіпедыі. У задачы праекта ўваходзіць як паляпшэнне інструментаў адсочвання тупіковых старонак, так і звязванне такіх старонак з іншымі старонкамі Вікіпедыі. Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца ўсе жадаючыя. |
Portal di Ensiklopedia Dunia