
Віківясна-2019
|
Віківясна — міжнародны конкурс па стварэнні і дапаўненні артыкулаў Вікіпедыі, які праводзіўся з ініцыятывы арганізацый Вікімедыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе (WMCEE) у сакавіку—маі 2019 года. Мэта мерапрыемства — стварэнне важнейшых артыкулаў пра краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, паляпшэнне якасці інфармацыі пра іх на розных мовах. Праект ўзмацніць вопыт міжнароднага супрацоўніцтва і правядзення супольных мерапрыемстваў ва ўсходнееўрапейскіх моўных раздзелах. Спадзяёмся, адказам на ініцыятыву будуць толькі станоўчыя пачуцці і паляпшэнне адносін паміж нашымі краінамі — без канца і без меж!
|
правіць Хочаце ўдзельнічаць у Віківясне-2019?
- Арганізатары прапануюць працаваць над артыкуламі пра культуру, прыроду/геаграфію, эканоміку/гаспадарку, грамадства (рэлігія, дэмаграфія, сацыяльныя адносіны, мовы і інш.), палітыку, транспарт, гісторыю, навуку, адукацыю, жанчын кожнай з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Названыя катэгорыі ўключаюць не толькі аглядныя/агульныя артыкулы, але і артыкулы пра вядомых асоб ў гэты галінах, асобныя ўстановы, аб'екты, з'явы і г.д.
- Пералік артыкулаў (англ.), якія прапануюць напісаць (дапоўніць, перакласці) арганізатары для кожнай краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Звесткі, якіх артыкулаў для якой мовы не хапае, зведзены ў табліцу (англ.).
- Пералікі «чырвоных спасылак» у Беларускай Вікіпедыі паводле краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, складзеныя робатам.
ЧаПы
1. Што такое «Віківясна»?
Праект «Віківясна» (Wikimedia CEE Spring 2019) — грамадскі конкурс па рэдагаванні артыкулаў, арганізаваны добраахвотнікамі руху Вікімедыя і вікіпедыстамі краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Ідэя праекта заснавана на паспяховым вопыце міжнароднага супрацоўніцтва некалькіх моўных раздзелаў Вікіпедыі на мовах гэтага рэгіёна. Мы спадзяёмся раскрыць тэмы краін CEE, а таксама ўмацаваць сувязі паміж асобнымі моўнымі раздзеламі Вікіпедыі.
2. Якія рамкі праекта?
У цэлым, прымальныя любыя энцыклапедычна значныя тэмы, што тычацца Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Гэта можа быць славацкая кухня, сербская гісторыя, венгерская геаграфія, літоўскія рэкі, эстонскія нацыянальныя паркі, украінская эканоміка, румынскія пячоры…
3. Якія мэты праекта?
- Не менш 1000 новых ці значна палепшаных артыкулаў сумарна і не менш 20 новых ці значна палепшаных артыкулаў у кожнай рэгіянальнай Вікіпедыі.
- Не менш 5 удзельнікаў-рэдактараў артыкулаў у кожнай рэгіянальнай Вікіпедыі.
- Не менш 10 удзельнікаў, якія напісалі хоць бы адзін артыкул пра кожную краіну Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
- Не менш 500 правак, датычных краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у кожнай рэгіянальнай Вікіпедыі праз паўгода пасля завяршэння праекта.
- Усе даклады і лекцыі павінны быць перакладзены на англійскую і кожную з моў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
3. Хто займаецца арганізацыяй мерапрыемства?
У арганізацыі конкурсу бяруць удзел мясцовыя аддзяленні фонду Вікімедыя, супольнасці вікіпедыстаў і асобныя ўдзельнікі праектаў Вікімедыя. Ідэя конкурсу была пададзена ў снежні 2014 года на міжнароднай канферэнцыі ў Кіеве. Падрыхтоўкай і каардынацыяй праекта займаецца міжнародная каманда.
Жоўтым колерам выдзелены прызёры.
Зялёным колерам выдзелены ўдзельнікі, якія напісалі або дапоўнілі больш за 5 артыкулаў памерам не менш 3000 байтаў.
Месца
|
Удзельнік
|
Створаных артыкулаў
|
Дапоўненых артыкулаў
|
Створаных шаблонаў
|
Тэрмін конкурса — з 21 сакавіка да 31 мая 2019 года.
Супольнасці і мовы або прадмет
|
Даты
|
Расія, Харватыя, Чарнагорыя; палітыка
|
21—24 сакавіка
|
Румынія і Малдова, Башкартастан, Славенія; спорт
|
25—31 сакавіка
|
Украіна, Азербайджан, Боснія і Герцагавіна; ежа
|
1—7 красавіка
|
Аўстрыя, Сербія, Эстонія; архітэктура
|
8—14 красавіка
|
Беларусь, Паўночная Македонія, Славакія; прырода
|
15—21 красавіка
|
Латвія, Польшча, Грэцыя; адукацыя
|
22—28 красавіка
|
Балгарыя, Дон, Татарстан; гісторыя
|
29 красавіка — 5 мая
|
Грузія, Косава, лужычане; навука
|
6—12 мая
|
Літва, Арменія, Эсперанта; музыка і Еўрабачанне
|
13—19 мая
|
Албанія, Венгрыя, Эрзя; літаратура
|
20—26 мая
|
Крымскія татары, Казахстан, Турцыя; культура
|
27—31 мая
|
правіць Створаныя і дапоўненыя старонкі
|
|