Вільгельміна Бадэнская
Вільгельміна Луіза Бадэнская (ням.: Wilhelmine Luise von Baden; 10 верасня 1788[1], Карлсруэ — 27 студзеня 1836[2], парк Розенгёэ[d]) — маці расійскай імператрыцы Марыі Аляксандраўны (жонкі Аляксандра II), жонка Людвіга II Гесэнскага, вялікая герцагіня Гесэнская і Прырэйнская. БіяграфіяНарадзілася малодшай дачкой у сям’і Карла Людвіга, спадчыннага прынца Бадэнскага і Амаліі Гесэн-Дармштацкай. Яе старэйшая сястра Лізавета стала жонкай расійскага імператара Аляксандра I. Саму ж Вільгельміну выдалі замуж 19 чэрвеня 1804 года за яе кузена, роднага пляменніка яе маці, спадчыннага прынца Гесэнскага Людвіга, які быў нашмат старэйшым за яе і атрымаў у спадчыну тытул вялікага герцага ў 1830 годзе. Іх дзеці: Каля 1820 года сужэнцы сталі жыць асобна. У 1820 годзе Вільгельміна набыла маёнтак Гайлігенберг, дзе пасялілася са сваім камергерам, баронам Аўгустам фон Сенарклен дэ Грансі. ![]() Дзеці, народжаныя пасля 1820 года:
Людвіг, муж Вільгельміны, пад націскам брата і сясцёр Вільгельміны (вялікага герцага Бадэнскага, Імператрыцы Расіі Лізаветы Аляксееўны, каралеў Баварыі, Швецыі і герцагіні Браўншвайгскай) афіцыйна прызнаў гэтых дзяцей. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia