Вільгельм Карлавіч Кюхельбекер
Вільгельм Карлавіч фон Кюхельбекер (10 [21] чэрвеня 1797, Санкт-Пецярбург — 11 [23] жніўня 1846, Табольск, Заходне-Сібірскае генерал-губернатарства) — рускі паэт і грамадскі дзеяч, сябар Пушкіна і Баратынскага, аднакурснік Пушкіна па Царскасельскім ліцэі, калежскі асэсар, дзекабрыст. З дваранскай сям’і абруселых немцаў. Скончыў Царскасельскі ліцэй (1817), дзе пачалося яго сяброўства з А. С. Пушкіным, А. А. Дэльвігам. Служыў у Калегіі замежных спраў; выкладаў рускую і лацінскую мовы. У 1820-21 быў у замежным падарожжы; чытаў у Парыжы публічныя лекцыі па рускай літаратуры, у якіх абгрунтоўваў неабходнасць палітычных пераўтварэнняў у Расіі (лекцыі былі спыненыя па загаду рускага пасольства). У 1822 годзе Кюхельбекер служыў на Каўказе чыноўнікам асобых даручэнняў пры А. П. Ярмолаве. У лістападзе 1825 быў прыняты К. Ф. Рылеевым у Паўночнае таварыства дзекабрыстаў. У час Паўстання дзекабрыстаў 14 снежня 1825 у Пецярбургу страляў у вялікага князя Міхаіла Паўлавіча, спрабаваў пабудаваць салдат для контратакі. Пасля падаўлення паўстання спрабаваў уцячы за мяжу, але быў арыштаваны ў Варшаве, асуджаны да смяротнага пакарання, замененай катаргай, якую адбываў у Дынабургскай, Свеаборгскай і інш. крэпасцях. З 1836 года на пасяленні ў Сібіры. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia