Вільгельм Тэль (п’еса)
«Вільгельм Тэль» (англ.: «Wilhelm Tell») — п'еса нямецкага паэта, філосафа і драматурга Фрыдрыха Шылера, драматычны паказ у пяці дзеяннях, напісаны ў 1803—1804 гадах і пастаўлены на сцэне ўпершыню ў сакавіку 1804 года ў нямецкім Веймары. Апошні скончаны твор Шылера. Распавядае пра легендарнага народнага героя Швейцарыі канца XIII — пачатку XIV стагоддзяў Вільгельма Тэля, — спрытнага лучніка, змагара за незалежнасць сваёй краіны ад імперыі Габсбургаў (Аўстрыі і Свяшчэннай Рымскай імперыі). Гістарычным фонам для п'есы было ўзыходжанне Напалеона да ўлады і пачатак у Еўропе напалеонаўскіх войн. Лейтматывы п'есы - свабодалюбства, патрыятычнае натхненне і народная барацьба з чужаземным тыранам. Французскі пераклад твора лёг у аснову аднайменнай оперы італьянскага кампазітара Джаакіна Расіні (1829). На беларускую мову пераклалі Алесь Дудар (1934)[1] і Уладзімір Папковіч (1993)[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia