Рукавічка (балада)

Рукавічка
ням.: Der Handschuh
Жанр балада і паэзія
Аўтар Фрыдрых Шылер
Мова арыгінала нямецкая
Дата напісання 1797
Дата першай публікацыі 1798
Апублікаваны ў Фрыдрых Шылер

«Рукавічка»[1], «Пальчатка»[2] (ням.: Der Handschuh) — адна з самых вядомых балад Фрыдрыха Шылера. Напісана ў 1797 годзе — у годзе сяброўскага спаборніцтва за лепшыя балады з Ёганам Вольфгангам фон Гётэ. Упершыню апублікавана ў «Альманаху муз», выдадзеным Шылерам у 1798 годзе. Адзін з сімвалаў эпохі Веймарскай класікі. У аснову сюжэта пакладзена сапраўднае здарэнне, якое мела месца пры двары французскага караля Францыска I. Найбольш вядомыя пераклады на беларускую мову зрабілі Юрка Гаўрук і Яўген Бяласін.

Крыніцы

  1. Фрыдрых Шылер — «Юнацтва», Мн., 1981
  2. Вершы і балады; Драмы: З ням. / Уклад.,прадм.і камент. Л.Баршчэўскага. — Мн.: Маст.літ., 1993. — 653 с — (Скарбы сусвет.літ.).
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya