Вінніцкі трамвай

Трамвай VBZ Be 4/6
Трамвай Tatra T4
Вінніцкі трамвай KT4

Вінніцкі трамвай — сістэма электрычнага трамвая, якая дзейнічае ў горадзе Вінніца, Украіна.

Гісторыя

Рух электрычнага трамвая быў адкрыты ў Вінніцы 28 кастрычніка 1913 г. па маршруце «Вакзал — Жаночая гімназія». На лініі працавалі двухвосевыя двухбаковыя вагоны фірмы MAN. Адзін з такіх вагонаў цяпер адрэстаўраваны і знаходзіцца ў дэпо; часам, па святах ці ў якасці экскурсійнага, эксплуатуецца на лініі. Ёсць таксама макет, зроблены ў 2003 годзе ў гонар 90-годдзя трамвая ў якасці помніка, ён усталяваны каля трамвайнага дэпо.

У гонар 90-годдзя Вінніцкага трамвая быў усталяваны памятны знак у выглядзе каменнай памятнай дошкі, умацаванай на вялікім валуне.

Рухомы склад

Станам на 2010 год асноўнай адзінкай лінейнага рухомага складу з’яўляліся сучлененыя вагоны тыпу Tatra KT4. У мінулым у вялікай колькасці эксплуатаваліся таксама Tatra T4; цяпер большасць з іх перароблены пад службовыя рознага прызначэння ці спісаны. Захаваўся таксама вагон Gotha T57.

Восенню 2006 года муніцыпалітэт Цюрыха паведаміў, што Вінніцы будуць падораны 30 патрыманых трамваяў маркі Karpfen Be 4/4, якія раней працавалі ў Цюрыху. Швейцарцы забяспечылі дадаткова рамонтныя камплекты і расходныя матэрыялы, і нават транспарціроўку вагонаў у Вінніцы. Вагоны эксплуатуюцца на трамвайных шляхах горада з сярэдзіны 2007 года і ў выкарыстанні выявіліся не горшымі за вагоны тыпу Tatra KT4.

Маршруты

  • 1. Чыгуначны вакзал — вул. Кірава — вул. Чырвонаармейская (у зваротным напрамку — вул. Фрунзэ) — вул. 50-годдзя Перамогі — плошча Перамогі — вул. Кацюбінскага — вул. Саборная — плошча Гагарына — вул. Пірагова — электрасетка
  • 2. Барская шаша — Хмяльніцкая шаша — плошча Гагарына — вул. Пірагова — вул. Келецкая — Вішанька  (укр.)
  • 4. Чыгуначны вакзал — вул. Кірава — вул. Чырвонаармейская (у зваротным напрамку — вул. Фрунзэ) — вул. 50-годдзя Перамогі — плошча Перамогі — вул. Кацюбінскага — вул. Саборная — плошча Гагарына — Хмяльніцкая шаша — Барская шаша
  • 5. Электрасетка — вул. Пірагова — плошча Гагарына — Хмяльніцкая шаша — Барская шаша
  • 6. Чыгуначны вакзал — вул. Кірава — вул. Чырвонаармейская (у зваротным напрамку — вул. Фрунзэ) — вул. 50-годдзя Перамогі — плошча Перамогі — вул. Кацюбінскага — вул. Саборная — плошча Гагарына — вул. Пірагова — вул. Келецкая — Вішанька

Раней таксама хадзілі маршруты «Барская шаша — Вішанька» і № 8 (Дом культуры «Зара» — Вішанька).

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya