Жытомірскі трамвай
Жытомірскі трамвай — вузкакалейная сістэма электрычнага трамвая, якая дзейнічае ў горадзе Жытоміры. Калісьці трамваі былі асноўным транспартам губернскага Жытоміра, але пасля, у савецкі перыяд, ад развітой сістэмы застаўся толькі адзін маршрут. Маршруты№ 1 (Кіеўская лінія)«Чыгуначны вакзал — Вул. Кіеўская — Саборная плошча». Быў аднакалейным, з 4 раз’ездамі. На Прывакзальнай плошчы (на месцы сучаснага дзевяціпавярховіка) знаходзілася кальцо. Сёння не дзейнічае (ліквідаваны). № 2 (Чуднаўская лінія)«Саборная плошча — Набярэжная р. Цецярэў — Л. Качыньскага (да рэчкі)». Быў аднакалейным, самым кароткім маршрутам Жытоміра, такім чынам, не меў раз’ездаў. Праз тое, што часта зімой трамвай не мог выехаць наверх, часам рух спыняўся. Сёння не дзейнічае (ліквідаваны). № 3 (Бердычэўская лінія)«Саборная плошча — Вул. Вялікая Бердычэўская — Габрэйская бальніца». Маршрут быў аднакалейным, меў 2 раз’езды. Сёння не дзейнічае (ліквідаваны). № 4 (Вільская лінія)«Старавільская вуліца — Вялікая Бердычэўская вуліца — Вільска-шасэйная вуліца». Маршрут быў аднакалейным з двума раз’ездамі. Сёння не дзейнічае (ліквідаваны). № 5 (Маскоўская лінія)Плошча Перамогі — вуліца Міхася Грушэўскага — вуліца Нябеснай сотні — вуліца Барыса Тэна — вуліца Усходняя — вуліца Каралёва — Вуліца С. Параджанава (льнокамбінат). Адзіны маршрут, які дзейнічае сёння. Двухкалейная лінія. Без нумара, калісьці — маршрут № 5. Кошт праездуКошт квітка — 2 грыўны. Квіткі рэалізуюцца ў кандуктара. Існуюць таксама месячныя праязныя карткі. Гл. таксамаСпасылкіСхемы
Фотографии
|
Portal di Ensiklopedia Dunia