Вінорава
Віно́рава[1] (трансліт.: Vinorava, руск.: Винорово) — вёска ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Багушэвіцкага сельсавета. Каля вёскі на рацэ Пянтрыца плаціна і сажалка. НазваНазва іменнага паходжання, ад балцка-літоўскага двухасноўнага імя Vai-nor'as. Адпаведныя антрапонімы вядомыя ў сучаснай літоўскай антрапаніміі (Vainora, Vainoras, Vainoris, Vainorius).[крыніца?] Дыфтонг -ai- так жа сама знік у назве "Вайнароўка (цяпер "Вінароўка", каля паўночна-ўкраінскага Корасценя), якая ад таго ж імя Vai-nor'as, а таксама ў назве Дзінаравічы (каля Радашковічаў), якая раней пісалася як "Дэйнаравічы".[крыніца?] На захадзе ад Вінорава — адыменныя тапонімы Вайнілава, Кукалеўка, Камейкі, на поўдні (ніжэй па Бярэзіне) — Шэйпічы і іншае Вайнілава, ад балцка-літоўскіх аднаасноўных імёнаў Vainila, Kukelis, Kameikis, Šeipys. Такія іменныя назвы сягаюць першай паловы XV стагоддзя, калі на ўсходзе рассялялася літоўскае баярства з мэтай умацавання ВКЛ[2]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia