Шэйпічы (Асіповіцкі раён)
Шэ́йпічы[1] (трансліт.: Šejpičy, руск.: Шейпичи) — вёска ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Свіслацкага сельсавета. НазваНазва іменнага паходжання, ад балцка-літоўскага антрапоніма тыпу Šeipys. Адпаведнае прозвішча (як і вытворнае ад яго патранімічнае Šeipūnas) вядомае ў сучаснай літоўскай антрапаніміі[крыніца?]. Звязваецца з літоўскім šeipuoti, šieptis «шчэрыцца, шчэрыць зубы (пасміхаючыся, смеючыся), зубаскаліць», антрапонім быў іменем-мянушкай са значэннем «Скалазуб». Ніжэй па правым беразе Бярэзіны — Вайнілава (ад балцка-літоўскага аднаасноўнага імя Vainilà), вышэй — Вінорава (ад двухасноўнага імя Vai-nor’as). Назва Шэйпічы другаснага паходжання, яе мелі прынесці перасяленцы з-пад Ваўкавыска, дзе ёсць (каля Ружанаў) вёска Шэйпічы[крыніца?]. На «ваўкавыскі» кірунак паказвае тапонім Ваўкавыск каля Ігумена (Чэрвеня), у суправаджэнні іншых адыменных тапонімаў балцка-літоўскага паходжання (Вайнілава, Кукалеўка, Камейкі). Такія іменныя назвы сягаюць першай паловы XV стагоддзя, калі на ўсходзе рассялялася літоўскае баярства з мэтай умацавання ВКЛ[2]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia