Вінцэнт Валадковіч
Вінцэнт Валадковіч (27 сакавіка 1765 — 1839) — дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяПаходзіў са шляхецкага роду Валадковічаў герба «Радван». Нарадзіўся ў сям’і Міхала Валадковіча і Кацярыны з Галімскіх. Меў брата Юзафа, які стаў мінскім губернскім маршалкам[1]. Шамбялян (1785), дэпутат Галоўнага Трыбунала ВКЛ (з 1791 па 1792), барысаўскі павятовы маршалак ў 1805—1808 гг., старшыня 1-га Дэпартамента Мінскага галоўнага суда з 1821 года[1]. На 1836 валодаў набытымі маёнткамі Дзекшняны Вілейскага павета (з 1815; 311 душ прыгонных муж. полу), Саламярэвічы (Саламарэчча) і Вейшнарова Мінскага павета (з 1815; 349 душ прыгонных муж. полу), Маркаў Вілейскага павета (з 1819; 115 душ прыгонных муж. полу), Старое Сяло і Краснае Мінскага павета (з 1820; 538 душ прыгонных муж. полу)[1]. Магчыма, той самы, які ўваходзіў у патаемнае таварыства «Асацыяцыя» і падпісаў петыцыю да расійскага цара Паўла І, а ў час вайны 1812 года ўваходзіў спачатку ў Камісію Часовага кіравання Мінскай правінцыі (аддзел паліцыі), потым — у склад адміністрацыйнай камісіі Мінскага дэпартамента, дзе быў сябрам аддзела паліцыі. У 1820 г. — падкаморы вілейскі[2]. Член масонскай ложы «Паўночная паходня» і ніжэйшага капітула «Святыні Спакою»[2]. Партрэт яго, дзе ён разам з жонкай, намаляваў Я. Дамель. У 1821 годзе выдаткаваў 5 дукатаў мінскай губернатаршы А. Сулістроўскай на кракаўскі помнік Касцюшку[2]. Сям’яУ першым шлюбе з Тэрэзай з Пшаздзецкіх (пам. пасля 1786), дачкой Юзафа Пшаздзецкага, старосты грабоўскага. Тэрэза у першым шлюбе была з Францішкам Ксаверыем Марцінавічам Валадковічам (пам. 1786), суддзёй Мінскага гродскага суда (1775), шамбялянам (1780). У другім шлюбе з Ядвігай з Тышкевічаў (каля 1782—1864), дачкой Юзафа Тышкевіча, старосты вяляціцкага. Меў дзяцей[2]:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia