Вінчэнца Вівіяні
Вінчэнца Вівіяні (італ.: Vincenzo Viviani; 5 красавіка 1622, Фларэнцыя — 22 верасня 1703, Фларэнцыя) — італьянскі фізік і матэматык, вучань Галілея і Тарычэлі, складальнік першай біяграфіі Галілея. Навуковая дзейнасць![]() ![]() У 1644 годзе Вівіяні і Тарычэлі паставілі класічны вопыт па вымярэнні атмасфернага ціску. Шкляную трубку з ртуццю перакулілі ў шырокі посуд, таксама напоўнены ртуццю. Слупок ртуці ў трубцы спыніўся на вышыні (у сучасных адзінках) 760 мм. У 1660 Вівіяні, сумесна з Барэлі, правялі даволі дакладнае вымярэнне хуткасці гуку і атрымалі значэнне, якое адпавядае прыкладна 350 м/сек. Больш раннія вымярэнні, выкананыя Гасендзі, ацэньвалі хуткасць гуку ў 478 м/сек (сучасная адзнака: 331,3 м/сек пры 0 °C). У 1661 Вівіяні даследаваў прыладу, якая два стагоддзі пазней атрымала назву маятнік Фуко, аднак ні да якіх пэўных высноваў не прыйшоў. Вывучаў цыклоіду і паказаў, як будаваць касацельную да яе. Прапанаваў сваю рэканструкцыю страчанай V кнігі «канічных перасекаў» Апалонія (па захаваных каментарыях да яе). Паказаў, што трысекцыя вугла можа быць выканана з дапамогай роўнабаковай гіпербалы. Іншыя працы тычыліся інжынернай справы, оптыкі, акустыкі. Працы
Гл. таксамаЗноскі
ЛітаратураА. А. Гусак, Г. М. Гусак, А. А. Брычыкава «Даведнік па вышэйшай матэматыцы», Мн., «ТетраСистемс», 2007, С.543 Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia