Эванджэліста Тарычэлі
Эванджэліста Тарычэ́лі[9] (італ.: Evangelista Torricelli; 15 кастрычніка 1608, Фаэнца — 25 кастрычніка 1647, Фларэнцыя) — італьянскі матэматык і фізік, вучань Галілея. Вядомы як аўтар канцэпцыі атмасфернага ціску і прадаўжальнік справы Галілея ў галіне распрацоўкі новай механікі. Вучнем Тарычэлі быў Вінчэнца Вівіяні. Матэматычную адукацыю атрымаў у Рыме. З 1642 года прафесар матэматыкі і фізікі ў Фларэнтыйскім універсітэце. Галоўныя адкрыцціУ 1643 годзе адкрыў існаванне атмасфернага ціску і вакууму (Тарычэліева пустата). Вынайшаў ртутны барометр і спіртавы тэрмометр. Займаўся канструяваннем мікраскопаў, шліфаваў лінзы для тэлескопаў. У 1641 годзе сфармулявай закон выцякання вадкасці праз адтуліны сасуда і вывеў формулу скорасці выцякання (формула Тарычэлі)[10]. У гонар вучонага атрымала назву пазасістэмная адзінка адзінка вымярэння ціску — тарычэлі (тор)[9][11][12][13]. Асноўныя працы
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia